Версия для слабовидящих

Рыгор Сурус, Віталь і Артур Вольскія

«Несцерка»

12 +

мюзікл-эскапада ў двух дзеяннях

 

Музыка — Рыгор Сурус
П’еса і вершы —  Віталь і Артур Вольскія
Рэжысёр-пастаноўшчык – Зміцер Нуянзін
Мастак- пастаноўшчык — Андрэй Меранкоў
Хармайстар — Ганна Паўлюкевіч
Балетмайстар — Рыта Папруга
Аранжыроўка — Павел Бойка
Саўнд-дызайн — Аляксандр Пятруша

У спектаклі выкарыстаны матывы выцінанак майстроў-членаў Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Алесі Талерчык і Лізаветы Чырвонцавай.

 

Прэм’ера — 8 верасня 2023 года

 

Спектакль ідзе на беларускай мове
Працягласць спектакля — 2 гадзіны, з антрактам


У спектаклі заняты артысты: Аляксандр Ціханаў, Сяргей Баброўнік, Таццяна Дарагабед, Марыя Дарагабед, Даніл Данілаў, Дзмітрый Тужакоў, Павел Мікулік,  Ігар Бурак, Мікалай Герасіменя, Кацярына Бацюня, Вольга Гурына, Марыя Міжыгурская, Ларыса Пакрэўская,  Галіна Агейкіна, Наталля Буднік, Вольга Матвеева, Марго Марахоўка, Юлія Еўтушэнка.


Сюжэт камедыі «Несцерка»,  пабудаваны паводле матываў беларускіх народных казак, актуальны і сёння: папулярызуе нацыянальны сюжэт і мову, раскрывае асаблівасці нацыянальнага характару беларуса.   Ён уяўляе сабой шэраг займальных прыгодаў, якія здараюцца з галоўнымі персанажамі.

На працягу ўсёй п’есы прасочваецца некалькі сюжэтных ліній: лінія Несцеркі, які ратуецца ад шляхцюкоў, якія абвінавачваюць яго ў наўмысным шкодніцтве, лінія кахання Юрася і Насці, лінія шкаляра Самахвальскага, які прэтэндуе на найхутчэйшае ўзыходжанне да кар’ерных вяршынь.

Вельмі важна вучыць сённяшнюю моладзь з павагай ставіцца да беларускай мовы, а таксама размаўляць на ёй, таму што аблічча кожнай нацыі вызначае нацыянальная культура: разнастайная мастацкая творчасць, народныя рамёствы, традыцыі і звычаі. Таму першы абавязак кожнага з нас – валодаць роднай мовай – жыватворнай крыніцай нацыянальнай культуры. Мэта пастаноўкі — актуалізаваць  для падлеткаў, у першую чаргу, вобраз народнага беларускага героя Несцеркі, паказаць, што ён нічым не горшы за Гары Потэра ці Аладзіна, напрыклад.