А.Дудараў
філасофія на тэму
Рэжысёр-пастаноўшчык – Павел Мікулік;
Сцэнаграфія і касцюмы – Юлія Рудкоўская;
Музычная афармленне – Павел Мікулік.
Асістэнт рэжысёра – Надзея Кручыніна.
Выканаўцы: Мікалай Герасіменя/Галіна Агейкіна/Павел Мікулік
Працягласць спектакля-2 гадзіны.
Прэм’ера — 29 лістапада 2018 года.
Спектакль ідзе на беларускай мове
Працягласць спектакля — 2 гадзіны, з антрактам
Спектакль «Вечар» па п’есе, мабыць, самага вядомага драматурга Беларусі Аляксея Дударава. Напісана яна была ўжо даўно, у 80-ыя гады пастаўлена ў многіх тэатрах Савецкага Саюза. Тады яна ўскалыхнула людскія сэрцы і розумы — гэта была шчырая размов пра прпаміраючую вёску. Аўтар расказаў пра трох пакінутых і забытых усімі ў амаль неіснуючай вёсцы старых. З таго часу пра паміраючую вёску напісана шмат, да гэтага «памірання» ўсе сталі ставіцца, як да непазбежнасці. Наша гісторыя пра тое, як трое старых, Ганна, Мульцік і Гастрыт, застаўшыся адны ў вёсцы, з якой усе з’ехалі, знайшлі свой сэнс жыцця, як навучыліся спраўляцца са старасцю, адшукалі ў сабе сілы для пакаяння за тое, што было ў мінулым не так, як яны берагуць усё, што іх акружае і знаходзяць для сябе ў гэтым сілы жыць далей. Ці шчаслівыя яны? Кожны з нас шчаслівы па-свойму, так і гэтыя трое старых. Калі выбіраць з калодзежа кожны дзень ваду, то яна будзе абнаўляцца, прыбываць — і калодзеж будзе жыць! І калі гэтыя трое робяць гэта, значыць, і яны самі, як гэты калодзеж, будуць жыць – прыгожа і годна.






