Версия для слабовидящих

РЭСПУБЛІКАНСКІ ФЕСТЫВАЛЬ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ДРАМАТУРГІІ

Афіша X Рэспубліканскага фестывалю нацыянальнай драматургіі
імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча, г.Бабруйск

З 19 па 24 лістапада 2026 года тэатральнае жыццё зайграе яркімі фарбамі. Гэты фестываль — сапраўднае свята нацыянальнай драматургіі: усе прадстаўленыя спектаклі створаны па творах беларускіх пісьменнікаў і драматургаў. Свае лепшыя пастаноўкі гледачам падараць вядучыя тэатральныя калектывы з усёй рэспублікі.
19 лістапада ў 18:00 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё фестывалю!
У гэты дзень будуць афіцыйна прадстаўлены члены журы і тэатральныя крытыкі, а адкрые праграму спектакль «Брама неўміручасці» (К. Крапіва) ад Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
У праграме фестывалю:
20 лістапада ў 12:00 спектакль «Вечар» (А. Дудараў) — Гомельскі абласны драматычны тэатр;
20 лістапада ў 19:00 спектакль «Ладдзя роспачы» (В. Караткевіч) — Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі;
21 лістапада ў 11:00 спектакль «Ядвіга» (А. Дудараў) — Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча (г. Бабруйск);
21 лістапада ў 19:00 спектакль «Дзікае паляванне караля Стаха» (В. Караткевіч) — Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр, спектакль ідзе на рускай мове;
22 лістапада ў 12:00 спектакль «Ладдзя роспачы» (В. Караткевіч) — Мазырскі драматычны тэатр імя І. Мележа;
22 лістапада ў 19:00 спектакль «Вера» (З. Дудзюк) — Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі, спектакль ідзе на рускай мове;
23 лістапада ў 12:00 «Тытанавая ведзьма» (У.Альхоўская) — Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа;
23 лістапада ў 20:00 «Чорт і баба» (Ф. Аляхновіч) — Гродзенскі абласны драматычны тэатр;
Закрыццё фестывалю: 24 лістапада ў 18:00 — Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача прадставіць пастаноўку «Людзі на балоце» (І. Мележ).