Версия для слабовидящих

21 мая мы паўдзельнічалі ў фестывалі «Перамога»

Рады паведаміць, што становіцца традыцыяй наш удзел  у Рэспубліканскім тэатральным фестывалі спектакляў ваенна-патрыятычнай тэматыкі «Перамога», які сёлета другі год запар праходзіць у Мінску з 13 па 23 мая і прымеркаваны да вялікай даты — 80-годдзя са дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

         21 мая адбылося наша выступленне на камернай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы са спектаклем-разважаннем «Нюрнберг.Лава падсудных» (аўтар — А.Ігнашоў, рэжысёр – В.Барысавец).

         Упэўнены, што сталічныя гледачы паражаны спектаклем гэтак жа, як вы, дарагія сябры!

Аб фестывалі — https://kupalauski.by/festival2024/