Версия для слабовидящих

У добры шлях Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі!

Учора прагрымела ўрачыстае адкрыццё Рэспубліканскага фестывалю нацыянальнай драматургіі.
У першы дзень была праведзена прэс-канферэнцыя, дзе прысутнічалі члены журы, удзельнікі і госці фестывалю.
Для гледачоў было падтрыхтавана шмат цікавостак: жывая музыка, выстава карцін А.Концуба, майстар-клас па танцах на паркеце, тэатральны інтэрактыў. Фестываль адкрыўся спектаклем “Палачанка” Беларускага дзяржаўнага тэатра юнага гледача.
Бурнымі працяглымі апладысментамі ацанілі спектакль гледачы, якія адчулі сябе сапраўднымі гасцямі на тэатральным свяце!