Версия для слабовидящих

В.І.Дунін-Марцінкевіч

«Ідылія»

6 +

музычная камедыя ў дзвюх дзеях

Рэжысёр-пастаноўшчык – Павел Марыніч
Мастак  — пастаноўшчык – Ілья Падкапаеў
Кампазітар – Алег Хадоска

Прэм’ера — 13 верасня 2024 года

 

Спектакль ідзе на беларускай мове
Працягласць спектакля — 1  гадзіна 50 хвілін, з антрактам


 

Ох і цяжкую справу задумала гераіня спектакля Юлія: затрымаць няўрымслівага Кароля на роднай зямлі. І, мусіць, усё адбылося б лёгка, як яна і задумала, каб не абставіны: Кароль улюбёны ў Францыю, а Юлію пераследуе закаханы ў яе Навум, таксама слуга Кароля Ян не дае ёй праходу, і нават камісар маёнтка заляцаецца да Юліі. Вось толькі сама Юлія ўсім сэрцам адданая Каролю. Як жа разблытаецца так складана заблытаны вузел і чым скончыцца вельмі пікантная гісторыя, вы даведаецеся, калі ўбачыце спектакль на свае вочы.
Яркая і вясёлая музычная камедыя насычана цікавымі падзеямі, яскравымі вобразамі, таленавітай ігрой артыстаў і прасякнута любоўю да Радзімы.
Камедыя «Ідылія», аўтарам якой з’яўляецца наш знакаміты зямляк В.І.Дунін-Марцінкевіч, — гэта трэцяе ўвасабленне класічнай п’есы на нашай сцэне. Яе героі зноў ажывуць на вашых вачах і выклікаюць шмат станоўчых эмоцый і ўражанняў.