З 28 лістапада па 3 снежня ў Бабруйску пройдзе ІХ Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі. Сярод удзельнікаў — прафесійныя тэатральныя калектывы з розных гарадоў Беларусі. Назва фестывалю пацвярджае той факт, што праграма яго складаецца са спектакляў паводле твораў  беларускіх драматургаў. У конкурснай праграме  прымуць удзел 11 спектакляў.

Арганізатарамі фестывалю выступілі Міністэрства культуры, Магілёўскі аблвыканкам, Бабруйскі гарвыканкам.

Першы дзень фестывалю пачаўся з прэс-канферэнцыі 28 лістапада, на якой была прадстаўлена праграма Рэспубліканскага фестывалю нацыянальнай драматургіі імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча. У прэс-цэнтры фестывалю сабраліся члены арганізацыйнага камітэта, журы, крытыкі, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі і госці.

Былі прадстаўлены члены прэзідыума прэс-канферэнцыі:
1. АЛЕГ УЛАДЗІМІРАВІЧ СТЭЛЬМАШОК намеснік старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта;
2. УЛАДЗІМІР ВАЛЯНЦІНАВІЧ КНІГА — намеснік старшыні Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта;
3. ВАДЗІМ МІХАЙЛАВІЧ ШЧЭРБІЧ начальнік аддзела культуры Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта;
4. ВЕРАНІКА МІКАЛАЕЎНА ЯРМАЛІНСКАЯ старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз тэатральных дзеячаў», старшыня журы;
5. ВЕРАНІКА АЛЯКСАНДРАЎНА ВІНЕЛЬ — дырэктар установы культуры «Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі ім. В.І.Дуніна-Марцінкевіча (г.Бабруйск)»;
6. МІХАІЛ СТАНІСЛАВАВІЧ КАВАЛЬЧЫК– заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі, галоўны рэжысёр Беларускага дзяржаўнага
акадэмічнага музычнага тэатра;
7. НАТАЛЛЯ СЦЯПАНАЎНА ДРАЗДОВА мастацкі кіраўнік муніцыпальнай аўтаномнай установы мастацтваў гарадской акругі Тальяці
(пабрацім горада Бабруйска) «Драматычны тэатр «Кола» імя Г.Б.Драздова, народная артыстка Расійскай Федэрацыі, член журы;

У дзявяты раз пачаў сваю працу фестываль нацыянальнай драматургіі. На працягу шасці дзён былі прапанованы спектаклі паводле п’ес беларускіх драматургаў і пісьменнікаў, класікаў і сучаснікаў. Прадставілі іх 11 тэатраў з Мінска, Пінска, Віцебска, Гомеля, Магілёва і Бабруйска. Праграма фестывалю ўключае конкурсную праграму, у якой удзельнічаюць усе 11 спектакляў.

Традыцыйна штодзень у прэс-цэнтры праходзілі абмеркаванні спектакляў, падчас якіх калектывы атрымлівалі зваротную сувязь ад крытыкаў.

Быў пералічаны іх склад:

  • Бунцэвіч Надзея Яўгенаўна— старшы выкладчык кафедры гісторыі музыкі і музычнай беларусістыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі;
  • Васілевіч Анастасія Аляксандраўна кіраўнік Цэнтра беларускай драматургіі пры ДУ “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь
    “Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі”, рэдактар тэатральнага аддзела часопіса “Мастацтва”, магістр тэатразнаўства
  • Куранны Кірыл Яўгенавіч прадзюсар выканальніцкіх мастацтваў, выпускнік Расійскага дзяржаўнага інстытута сцэнічных мастацтваў, прадзюсар кампаніі «ArtDevro» (Латвія, г.Рыга);
  • Мартынаў Віктар Валянцінавіч — мастацкі кіраўнік тэатра юнага гледача «Дыліжанс» (г.Тальяці, Расія). Член праўлення Самарскага аддзялення СТД РФ. Аўтар і мастацкі кіраўнік штогадовага тэатральнага фестывалю «Прэм’ера адной рэпетыцыі»;
  • Бачыла Яўгенія Аляксандраўна — эатразнаўца, тэатральны крытык, рэдактар Цэнтра беларускай драматургіі пры ДУ “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі”;

На заканчэнне прэс-канферэнцыі члены прэзідыума адказалі на пытанні прадстаўнікоў СМІ.

Паказы фестывальных спектакляў прайшлі на трох пляцоўках: асноўнай і малой сцэнах нашага тэатра, на сцэне Палаца мастацтваў г.
Бабруйска.


28 лістапада адбылося ўрачыстае адкрыццё фестывалю!

Перад спектаклем для гледачоў было падтрыхтавана шмат цікавостак: жывая музыка, выстава карцін А.Концуба, майстар-клас па танцах на паркеце, тэатральны інтэрактыў.

Першым на нашай сцэне выступіў Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача з легендай пра каханне «Палачанка».

 

💫 Другі дзень фестывалю пачаўся з творчай лабараторыі, дзе маладыя таленты — студэнты 4 курса Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў паказалі свае кампазіцыі па п’есах А.Дударава “Палачанка” і “Ядвіга”, акцёрамі якіх былі артысты бабруйскага тэатра драмы і камедыі.

Увечары калектыў Новага драматычнага тэатра прадставіў спектакль-настальгію “Белыя росы”, які выклікаў вялікую цікавасць у гледачоў.

Трэці дзень фестывалю яшчэ больш уразіў глядачоў! Раніца пачалася з абмеркавання прагледжаных спектакляў, працягнулася нашай яскравай «Ідыліяй». Удзень працавала творчая лабараторыя, дзе паказалі эскіз «Чорная панна Нясвіжа».

Увечары здзівіла містычная легенда «Пан Твардоўскі» Палескага драмтэатра!

Тым часам наш фестываль працягваецца!

Раніца чацвёртага дня фестывалю традыцыйна пачалася з абмеркавання спектакляў папярэдняга дня і працягнулася аповесцю «Пайсці і не вярнуцца». У Палацы мастацтваў гледачам была прадстаўлена гістарычная драма» Радавыя», а завяршыўся дзень паказам ваеннай драмы «Сотнікаў».

Адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання і закрыцця Рэспубліканскага фестывалю нацыянальнай драматургіі імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча ў Бабруйску!

У намінацыі «Лепшая п’еса беларускага аўтара» ўзнагароджваецца п’еса «Ідылія» Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча (г.Бабруйск), аўтар — Вінцэнт Іванавіч Дунін-Марцінкевіч;

у намінацыі «Лепшая сцэнаграфія» ўзнагароджваецца «Палачанка» Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача»;

у намінацыі «Лепшая мужчынская роля другога плана» ўзнагароджваецца Ігар Бурак, спектакль «Ідылія» Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча (г.Бабруйск);

у намінацыі «Лепшая жаночая роля другога плана» ўзнагароджваецца Вольга Дароніна, спектакль «Радавыя» Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Тэатр-студыя кінаакцёра УП «Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»;

у намінацыі «Лепшая мужчынская роля» ўзнагароджваецца Анатоль Голуб, спектакль «Радавыя» Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Тэатр-студыя кінаакцёра УП «Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»;

у намінацыі «Лепшая жаночая роля» ўзнагароджваецца Марыя Дарагабед, спектакль «Ідылія» Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча (г.Бабруйск);
у намінацыі «Лепшая рэжысура» ўзнагароджваецца Лізавета Машковіч, спектакль «Белыя росы» установы «Новы драматычны тэатр г.Мінска»;

у намінацыі «Лепшы спектакль» узнагароджваецца «Пісаравы імяніны» Дзяржаўнай установы «Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы».

Спецыяльным дыпломам «Прыз глядацкіх сімпатый» узнагароджваецца спектакль «Пан Твардоўскі» Дзяржаўнай установы «Палескі драматычны тэатр г.Пінск».

Таксама спецыяльнымі дыпломамі былі ўзнагароджаны:

за тэатральны эксперымент — экзістэнцыйная трагедыя «Чалавек, заставайся чалавекам!» установы культуры «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Магілёўскі абласны тэатр лялек»;

за таленавітае ўвасабленне тэмы вайны спектакль-канцэрт «Проста ты ўмела чакаць» установы культуры «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Магілёўскі абласны драматычны тэатр».

Спецыяльным дыпломам ўзнагароджаны Зміцер Нуянзін за ідэю творчай лабараторыі «СВЯТЛО МАЙСТРА», прысвечанай памяці Аляксея Дударава;

за ўдзел у творчай лабараторыі ўзнагароджаны студэнты 4 курса тэатральнага факультэта спецыяльнасці «Рэжысура (драматычны тэатр)» УА «Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў» (мастацкі кіраўнік курса – Кавальчык Эмілія Міхайлаўна) Ганна Гарошка, кацярына Траццякова, Уладзіслаў Лушчынскі.