Версия для слабовидящих

Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В.І. Дуніна-Марцінкевіча ўрачыста закрыты!

Дыпломамі лаўрэата Рэспублікіканскага фестывалю нацыянальнай драматургіі імя В.І. Дуніна-Марцінкевіча ў конкурснай праграме «Спектакль тэатра драмы»…

У намінацыі «Лепшая п’еса сучаснага беларускага аўтара» ўзнагароджваецца п’еса «Песя і Янко», аўтары — Аркадзь Шульман і Ян Карпінскі;

У намінацыі «Лепшая сцэнаграфія» ўзнагароджваецца «Чорная панна Нясвіжа» Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы;

У намінацыі «Лепшая мужчынская роля другога плана» ўзнагароджваецца Уладзіслаў Віленчыц, спектакль «Альпійская балада» Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі»;

У намінацыі «Лепшая жаночая роля другога плана» ўзнагароджваецца Амалія Старавойтава, спектакль «Прымакі» Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Магілёўскі абласны драматычны тэатр»;

У намінацыі «Лепшая мужчынская роля» ўзнагароджваецца Дзяніс Фешчанка, спектакль «Сёстры Дастаеўскія» Мінскага абласнога драматычнага тэатра (г.Маладзечна);

У намінацыі «Лепшая жаночая роля» ўзнагароджваецца Юлія Еўтушэнка, спектакль «Песя і Янко» Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча (г.Бабруйск);

У намінацыі «Лепшая рэжысура» ўзнагароджваецца Таццяна Самбук, спектакль «Альпы.Сорак першы» Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача»;

У намінацыі «Лепшы спектакль» узнагароджваецца «Не пакідай мяне…» Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы імя Ленінскага камсамолу Беларусі».

СПЕЦЫЯЛЬНЫМ ДЫПЛОМАМ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальнай драматургіі імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча за вернасць традыцыям ва ўвасабленні ваенна-патрэатычнай тэмы ўзнагароджваецца Дзяржаўная ўстанова «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі». Драматычная балада «Не пакідай мяне…»;

СПЕЦЫЯЛЬНЫМ ДЫПЛОМАМ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальнай драматургіі імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча ўзнагароджваюцца студэнты трэцяга курса спецыяльнасці «Рэжысура драматычнага тэатра» Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (Мастацкі кіраўнік — Катавіцкі Віталь Уладзіміравіч) за арыгінальнае ўвасабленне літаратурнага матэрыялу «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» Яна Баршчэўскага ў рамках творчай лабараторыі «Актуалізацыя класікі. Перачытваем нанова».

СПЕЦЫЯЛЬНЫМ ДЫПЛОМАМ узнагароджваецца Вольга Клімук за ўвасабленне ролі Ядвігі Гурскай, Дзяржаўная установа «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі».

СПЕЦЫЯЛЬНЫМ ДЫПЛОМАМ узнагароджваецца Аляксандр Кашпяраў за ўвасабленне ролі Япішкіна і таленавітае жыццё ў тэатры, Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Тэатр-студыя кінаакцёра УП «Нацыянальная кінастудыя Беларусьфільм».

Прыз глядацкіх сімпатый атрымаў Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Магілёўскі абласны драматычны тэатр», сцэнічны жарт «Прымакі».

? Да новых сустрэч!