Версия для слабовидящих

28 лістапада ўрачыстае адкрыцце Рэспубліканскага фестывалю нацыянальнай драматургіі імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча!

З 28 лістапада па 3 снежня ў Бабруйску пройдзе ІХ Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі. Сярод удзельнікаў — прафесійныя тэатральныя калектывы з розных гарадоў Беларусі. Назва фестывалю пацвярджае той факт, што праграма яго складаецца са спектакляў паводле твораў  беларускіх драматургаў. У конкурснай праграме  прымуць удзел 11 спектакляў.

РЕШЕНИЕ ФЕСТИВАЛЬ

ПАЛАЧАНКА

У святочную ноч улюбляюцца наўгародскі князь Уладзімір і полацкая прыгажуня-князёўна Рагнеда. Іх каханне падобнае вяршыні гары, вышыня якой пазнаецца цягай да прорвы. Нячыстае паходжанне Уладзіміра – вось прычына ўсім нягодам. Падмануты бацькам Рагнеды наўгародскі князь вырашаецца на самае жахлівае…

На што здольны ўніжаны чалавек? Што хаваецца за прагай помсты: боль падманутага даверу або лютасць заваёўніка?

Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача прадстаўляе легенду пра каханне «Палачанка» па матывах трагедыі беларускага драматурга і сцэнарыста, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларускай ССР, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР Аляксея Дударава.

Спектакль прысвячаецца памяці беларускага драматурга і сцэнарыста Аляксея Дударава і мастацкага кіраўніка Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача Андрэя Андросіка (1995-2003 гг.).

Націсніце, каб набыць квіток на спектакль «Палачанка»

БЕЛЫЯ РОСЫ

 

19-09-2024 Фото Александра Кушнера,г. Минск. Новый театр. Спектакль Белые росы.

19-09-2024 Фото Александра Кушнера,г. Минск. Новый театр. Спектакль Белые росы.

19-09-2024 Фото Александра Кушнера,г. Минск. Новый театр. Спектакль Белые росы.

Гэта гісторыя — не толькі аб наступленні урбанізацыі на традыцыйны ўклад вясковага жыцця, але таксама аб яго традыцыях і душы. У цэнтры ўвагі — не проста канфлікт старога і новага, а тэма Радзімы, Дома, роднага «гнязда», якое захоўвае ў сабе душу і памяць пакаленняў. І, вядома, каханне, якое часта становіцца рухаючай сілай падзей. Арыгінальным рэжысёрскім ходам стане перадача эмацыйнага стану герояў праз музычнае суправаджэнне, якое артысты створаць пры дапамозе інструментаў і прадметаў. Гукі гітары, баяна, дрэва  — усё гэта зліецца ў сапраўдную сімфонію пра хату, пра беларускую душу. Вы зноў акунецеся ў свет «Белых рос», дзе адчуваецца сіла зямлі, дзе людзі жывуць у згодзе з прыродай, дзе шануюцца традыцыі і сям’я.

Прыходзьце і адчуйце цяпло роднай хаты, усведамленне таго, што Радзіма — гэта не толькі месца, дзе мы нарадзіліся, але і тое, што мы нясем у сабе, што перадаем з пакалення ў пакаленне.

Спектакль ідзе на рускай мове.

Націсніце, каб набыць квіток на спектакль «Белыя росы»

 

ІДЫЛІЯ

Ох і цяжкую справу задумала гераіня спектакля Юлія: затрымаць няўрымслівага Кароля на роднай зямлі. І, мусіць, усё адбылося б лёгка, як яна і задумала, каб не абставіны: Кароль улюбёны ў Францыю, а Юлію пераследуе закаханы ў яе Навум, таксама слуга Кароля Ян не дае ёй праходу, і нават камісар маёнтка заляцаецца да Юліі. Вось толькі сама Юлія ўсім сэрцам адданая Каролю. Як жа разблытаецца так складана завязаны вузел і чым скончыцца вельмі пікантная гісторыя, вы даведаецеся, калі ўбачыце спектакль на свае вочы.

Яркая і вясёлая музычная камедыя насычана цікавымі падзеямі, яскравымі вобразамі, таленавітай ігрой артыстаў і прасякнута любоўю да Радзімы. Камедыя «Ідылія», аўтарам якой з’яўляецца наш знакаміты зямляк В.І.Дунін-Марцінкевіч, — гэта трэцяе ўвасабленне класічнай п’есы на нашай сцэне. Яе героі зноў ажывуць на вашых вачах і выклікаюць шмат станоўчых эмоцый і ўражанняў.

Спектакль ідзе на беларускай мове

Націсніце, каб набыць квіток на спектакль «Ідылія»

 

ПАН ТВАРОЎСКІ

 У спектаклі “Пан Твардоўскі” шчыльна перапляліся паміж сабой дзве містычныя гісторыі: гісторыя знакамітага героя фальклору, мага і чарадзея пана Твардоўскага, і легенда пра Чорную Панну — дух Барбары Радзівіл. Пан Твардоўскі ў свій час заключыў здзелку з д’яблам, аддаўшы таму сваю душу ў абмен на таямнічыя веды і магічную сілу. Барбару Радзівіл моцна пакахаў і зрабіў сваёй жонкай, насуперак усім ворагам, кароль Рэчы Паспалітай Жыгімонт Аўгуст. Падчас тэатральнай дзеі глядач даведаеца, ці ўдасца пану

Твардоўскаму падмануць самога д’ябла і не страціць уласную душу, захаваўшы пры гэтым атрыманы дар, а таксама дазнаецца, што адбылося пасля таго, як пахавалі прыгажуню Барбару… Мы запрашаем вас наведаць спекталь “Пан Твардоўскі”, каб разам з героямі гэтай гісторыі акунуцца у змрочную атмасферу сярэднявечча, у свет сапраўднага кахання, палацавых інтрыг і пераваротаў, магічных пераўтваранняў і нават убачыць выкліканне сапраўднага прывіда з замагільнага свету.

Спектакль ідзе на беларускай мове

Націсніце, каб набыць квіток на спектакль «Пан Твардоўскі»

 

ПАЙСЦІ І НЕ ВЯРНУЦЦА

Гэта прыпавесць пра падзеі, якія адбыліся  ў  час Вялікай Айчыннай вайны ў  1942 годзе. Маладая, яшчэ неспрактыкаваная разведчыца партызанскага атрада Зоська накіроўваецца  з заданнем у мясцовую вёсачку. У лесе дзяўчына сустракае байца  са свайго атрада — Антона, які пайшоў з атрада ў самаволку, каб дапамагчы каханай дзяўчыне. Але план у Антона аказаўся насамрэч  зусім іншы… Гэты спектакль — не эпічны аповед пра жорсткія баі, пра гарматы і танкі. Гэта гісторыя пра каханне і пра маладых людзей на вайне, якія апынуліся ў экстрэмальнай, памежнай сітуацыі; пра людзей, якім трэба  зрабіць няпросты маральны выбар.

Спектакль ідзе на рускай мове

Націсніце, каб набыць квіток на спектакль «Пойти и не вернуться»

 

СОТНІКАЎ

Люты 1942 года. Беларусь. Вялікая Айчынная вайна. Двое партызан – Барыс Сотнікаў і Мікалай Рыбак – па заданні камандзіра атрада ідуць шукаць правізіі ў бліжэйшыя вёскі. Пасля перастрэлкі з паліцаямі яны трапляюць у палон да фашыстаў. Перад хворым, параненым Сотнікавым і больш прыстасаваным да жахлівай ваеннай рэальнасці Рыбаком паўстае маральны выбар. Яны павінны скарыцца перад гітлераўскай машынай або годна змірыцца са смерцю і такім чынам атрымаць незалежнасць ад ворагаў. Вырашыць, ці жыццё каштоўнае само па сабе, ці ўчынкі і прынятыя рашэнні вызначаюць яго каштоўнасць для сябе і для людзей навокал?

У бесчалавечных абставінах вайны адказаць на пытанне вымушаны не толькі байцы, абавязаныя прысягай перад Радзімай, але і простыя людзі – бацька чырвонаармейца, стараста вёскі Пятро, маці чацвярых дзетак Дзёмчыха,  дзяўчынка Бася…

Спектакль ідзе на беларускай мове

Націсніце, каб набыць квіток на спектакль «Сотнікаў»

 

ЧАЛАВЕК, ЗАСТАВАЙСЯ ЧАЛАВЕКАМ!

Вялікая Айчынная вайна. Савецкі салдат Іван Валока, ратуючыся ад нямецкіх бамбардзіровак, падае ў склеп разбуранага дома. Воляй выпадку разам з ім пад заваламі аказваецца і паранены нямецкі салдат, якому патрэбна дапамога. Перад Іванам устае дылема: выканаць абавязак вайскоўца і забіць ворага ці дапамагчы параненаму чалавеку? Іван вырашае пакінуць жыццё немцу. Аб’яднаныя агульнай бядой, героі спрабуюць знайсці выйсце са склепа, але, вызваліўшыся, ізноў ператвараюцца ў ворагаў. Спектакль “Чалавек, заставайся чалавекам!” – гэта спроба разабрацца ў дваістай чалавечай прыродзе і ў тых сілах, якія кіруюць намі. Гэта даследаваннеск ладаных і супярэчлівых рухаў чалавечай душы, якая апынулася ў жорсткіх умовах вайны, яе здольнасці супраціўляцца і захоўваць у сабе часціцу той вялікай сілы, якая стварыла нас для дабра і жыцця, а не для смерці. Мы павінны памятаць аб тым, што чалавек створаны для стварэння. Войны, генацыд, гвалт – трагічныя памылкі нашай гісторыі, наступствы адмовы чалавека не толькі ад чалавечнасці, але і ад маральных прынцыпаў, якія ляжаць у падмурку нашага існавання.

Спектакль ідзе на беларускай мове.

Націсніце, каб набыць квіток на спектакль «Чалавек, заставайся чалавекам!»

ПРОСТА ТЫ ЎМЕЛА ЧАКАЦЬ…

Тэатральны праект, заснаваны на сапраўдных франтавых лістах маладой сямейнай пары Іосі Цепера і Раісы Бердах, — гэта гісторыя кахання. Кахання, якое стала не толькі суцяшэннем, але і выратаваннем у гады вайны.

Пастаноўка ўключае песні і вершы пра Вялікую Айчынную вайну, а таксама кадры ваеннай кінахронікі.

Спектакль ідзе на рускай мове

Націсніце, каб набыць квіток на спектакль «Просто ты умела ждать…»

 

ПІСАРАВЫ ІМЯНІНЫ

Ці даўно Вы былі на сапраўдных імянінах? Якія, да таго ж, святкуюцца на вялікай сцэне Купалаўскага тэатра! Час настаў! Пісар і яго цудоўная разнамасная кампанія запрашаюць Вас, нашы любыя гледачы, на спектакль «Пісаравы імяніны» паводле п’есы Уладзіслава Галубка.

Весялосць, песні, скокі, сапраўдная бойка і нават любоўная інтрыга… усё гэта падорыць вам незабыўныя эмоцыі і добры настрой.

Спектакль «Пісаравы імяніны» па п’есе беларускага драматурга Уладзіслава Галубка ўпершыню быў паказаны на купалаўскай сцэне ў студзені 1921 года ў пастаноўцы Фларыяна Ждановіча. Але і амаль праз стагоддзе п’еса не губляе свайго нацыянальнага каларыту і народнага гумару! Наш імяніннік, Пісар, чакае кожнага з Вас!

Спектакль ідзе на беларускай мове

Націсніце, каб набыць квіток на спектакль «Пісаравы імяніны»

ГОРКІ ХЛЕБ

Калі мы сеем дабро —  яно вяртаецца, калі зло — яно разрастаецца. Выбар заўсёды робім мы самі. «Горкі хлеб» — тры навэлы аб дзецях, якія рана даведаліся, што такое вайна. Гэта рэальныя гісторыі. Без кроплі выдумкі. Іх пражылі дзеці, а сёння расказваюць дарослыя, але ад гэтага яны не становяцца менш пранізлівымі і сапраўднымі. Можа, нават болей. Маленькія дзяўчынкі, якія сталі моцнымі жанчынамі, тымі, хто змог ператварыць боль у сілу, страх — у каханне, сёння кажуць пра сябе. Кажуць вам. І яны жадаюць, каб вы іх пачулі. Сэрцам.

Спектакль ідзе на рускай мове

Націсніце, каб набыць квіток на спектакль «Горький хлеб»