
30 Ноя ДРУГІ ДЗЕНЬ ФЕСТЫВАЛЮ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ДРАМАТУРГІІ
Posted at 10:51h
in Новости
Другі дзень фестывалю пачаўся з творчай лабараторыі, дзе маладыя таленты — студэнты 4 курса Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў паказалі свае кампазіцыі па п’есах А.Дударава “Палачанка” і “Ядвіга”, акцёрамі якіх былі артысты бабруйскага тэатра драмы і камедыі.
Увечары калектыў Новага драматычнага тэатра прадставіў спектакль-настальгію “Белыя росы”, які выклікаў вялікую цікавасць у гледачоў.