Версия для слабовидящих

Адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання і закрыцця Рэспубліканскага фестывалю нацыянальнай драматургіі імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча ў Бабруйску!

У намінацыі «Лепшая п’еса беларускага аўтара» ўзнагароджваецца п’еса «Ідылія» Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча (г.Бабруйск), аўтар — Вінцэнт Іванавіч Дунін-Марцінкевіч;

у намінацыі «Лепшая сцэнаграфія» ўзнагароджваецца «Палачанка» Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача»;

у намінацыі «Лепшая мужчынская роля другога плана» ўзнагароджваецца Ігар Бурак, спектакль «Ідылія» Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча (г.Бабруйск);

у намінацыі «Лепшая жаночая роля другога плана» ўзнагароджваецца Вольга Дароніна, спектакль «Радавыя» Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Тэатр-студыя кінаакцёра УП «Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»;

у намінацыі «Лепшая мужчынская роля» ўзнагароджваецца Анатоль Голуб, спектакль «Радавыя» Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Тэатр-студыя кінаакцёра УП «Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»;

у намінацыі «Лепшая жаночая роля» ўзнагароджваецца Марыя Дарагабед, спектакль «Ідылія» Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча (г.Бабруйск);
у намінацыі «Лепшая рэжысура» ўзнагароджваецца Лізавета Машковіч, спектакль «Белыя росы» установы «Новы драматычны тэатр г.Мінска»;

у намінацыі «Лепшы спектакль» узнагароджваецца «Пісаравы імяніны» Дзяржаўнай установы «Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы».

Спецыяльным дыпломам «Прыз глядацкіх сімпатый» узнагароджваецца спектакль «Пан Твардоўскі» Дзяржаўнай установы «Палескі драматычны тэатр г.Пінск».

Таксама спецыяльнымі дыпломамі былі ўзнагароджаны:

за тэатральны эксперымент — экзістэнцыйная трагедыя «Чалавек, заставайся чалавекам!» установы культуры «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Магілёўскі абласны тэатр лялек»;

за таленавітае ўвасабленне тэмы вайны спектакль-канцэрт «Проста ты ўмела чакаць» установы культуры «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Магілёўскі абласны драматычны тэатр».

Спецыяльным дыпломам ўзнагароджаны Зміцер Нуянзін за ідэю творчай лабараторыі «СВЯТЛО МАЙСТРА», прысвечанай памяці Аляксея Дударава;

за ўдзел у творчай лабараторыі ўзнагароджаны студэнты 4 курса тэатральнага факультэта спецыяльнасці «Рэжысура (драматычны тэатр)» УА «Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў» (мастацкі кіраўнік курса – Кавальчык Эмілія Міхайлаўна) Ганна Гарошка, кацярына Траццякова, Уладзіслаў Лушчынскі.