Версия для слабовидящих

Гастроли Национального академического драматического театра Якуба Коласа (г.Витебск)

20 и 21 сентября 2019 года состоятся гастроли Национального академического драматического театра Якуба Коласа (г.Витебска).

20 сентября в 18:00

Херберт Бергер

ПЕРАБОР (16+)

Камедыя на 2-е дзеі.

У кожнага – свая мара. І спосабы яе дасягнення – таксама розныя. Джон Валонэ думае толькі пра павышэнне па службе. Тым больш, што менавіта зараз надарыўся зручны выпадак. Яму даручылі… Зрэшты, няхай гэта застанецца таямніцай.

А ягоная прыгожая жонка Нэнсі тым часам фліртуе з сімпатычным суседам Філіпам Дэбні. Жонка Дэбні Дораці ў даўгу не застаецца… Звычайны любоўны трохкутнік?.. Так… каб не чацвёрты лішні. А гэта той самы Джэксан, які лётае паміж небам і зямлёй. Як? Варта пацікавіцца.

Працягласць спектакля – 1 гадзіна 45 хвілін з антрактам.

21 сентября в 12:00

Васіль Ткачоў

ЯК ВОЎК МАМАЙ БЫЎ (0+)

Казка-гульня

Вы думаеце, што ўжо ведаеце сюжэт гэтай казкі дзякуючы вядомаму мультфільму пра тое, як Воўк спачатку знайшоў Цяля сабе на здабычу, а потым стаў для яго самым блізкім і шчырым абаронцам?! Але не спяшайцеся з высновамі! Справа ў тым, што беларускі драматург Васіль Ткачоў прыдумаў сваю гісторыю і ўвёў у казку новых герояў. І кожны з іх – са сваім адметным і вельмі яскравым характарам: какетлівая Лісачка, заўсёды ласы на смачную ежу Дзік і надзвычай чуллівая Козачка. Разам з маленькімі гледачамі яны ствараюць сваю казку. І якой яна атрымаецца ў выніку залежыць ад вас!

 

Пастаноўка заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Вячаслава ГРУШОВА.

Сцэнаграфія і касцюмы Святланы МАКАРАНКА.

Музыка Аляксандра КРЫШТАФОВІЧА.

Тэксты песень Уладзіміра МАЗГО.

ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ: ВОЎК, ЦЯЛЯ, ЛІСА, ДЗІК, КОЗАЧКА

Працягласць спектакля — 1 гадзіна без антракту.

21 сентября в 18:00

Фёдар Палачанін

ПАЗЫЧАНАЕ ШЧАСЦЕ (12+)

Іранічная мілая драма на 2-е дзеі.

Сакрэт спектакля «Пазычанае шчасце» — у простым сюжэце, які нагадвае гісторыі старых добрых кінамеладрам савецкага часу. І пастаўлены ён у традыцыях старога добрага тэатра: павольная дзея з падрабязным разборам па сцэнах.

Вясковая дзяўчына Ала  выпраўляецца ў горад, каб атрымаць адукацыю і стаць настаўніцай. Па дарозе, у цягніку, яна знаёміцца з маладым хлопцам, прыгажунчыкам Валерыем. Паміж імі завязваюцца рамантычныя адносіны. Праз некаторы час Валерый знікае, пакінуўшы Алу ў «цікавым становішчы». Знікае, каб вярнуцца… праз дваццаць гадоў — па асабістым запрашэнні ўласнай дачкі, якую ён ні разу не бачыў, на яе вяселле. Ці зможа Ала дараваць свайму колішняму каханаму, да якога яна захавала свае пачуцці? Ці злучацца яны зноў? На гэтыя пытанні аўтары спектакля прапануюць адказаць гледачу.

 

Пастаноўка заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Вячаслава ГРУШОВА.

Сцэнаграфія і касцюмы Пятра АНАШЧАНКІ.

Музычнае афармленне Алены ЯЎНЕВІЧ.

Працягласць спектакля — 1 гадзіна 50 хвілін з антрактам.